Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом В'етнама
24 кастрычніка 2018 г.24-10-2018
24 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Фам Хаем з нагоды ўручэння в’етнамскім дыпламатам копій даверчых грамат.
Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-в’етнамскіх сувязяў у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Асаблівая ўвага нададзена рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні падчас візіту Прэзідэнта В’етнама ў Беларусь у чэрвені 2017 г. Бакі пацвердзілі неабходнасць далейшага нарошчвання прамысловай кааперацыі, стварэння сумесных прадпрыемстваў.
Падкрэслена важнасць працягу рэгулярных кантактаў знешнепалітычных ведамстваў, канструктыўнага ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама далейшага актыўнага дыялогу паміж зацікаўленымі міністэрствамі і арганізацыямі дзвюх краін.