Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Расіі

23 жніўня 2019 г.

23-08-2019

23 жніўня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні шматбаковага парадку дня, у тым ліку міжнародная бяспека, раззбраенне і барацьба з тэрарызмам, сумесныя мерапрыемствы ў рамках 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, а таксама гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

А.Дапкюнас выказаў падзяку беларускага боку за выдзяленне ўрадам Расійскай Федэрацыі 1,95 млн. даляраў ЗША на ажыццяўленне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу Беларусі ў галіне дэмаграфіі. Гэты праект стане працягам праектаў у галiне дэмаграфiчнай бяспекi, якія сёння рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы ўрада Расіі і Фонда ААН у галіне народанасельніцтва.

Намеснік Міністра адзначыў плённае развіццё праектаў, якія выконваюцца агенцтвамі ААН у Беларусі пры падтрымцы Расіі як аднаго з найбуйнейшых донараў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусі.

Да даведкі: Па лініі Траставага фонду «Расія-ПРААН» паспяхова ажыццяўляюцца праекты, накіраваныя на падтрымку малога бізнесу ў малых і сярэдніх беларускіх гарадах, садзейнічанне ўступленню Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Расійскія партнёры сумесна з ЮНІСЕФ садзейнічаюць укараненню ў Беларусі перадавой практыкі ў галіне прафілактыкі дзіцячай інваліднасці і сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Пры падтрымцы Расіі сумесна з ЮНЭЙДС ажыццяўляюцца мерапрыемствы па супрацьдзеянні ВІЧ/СНІД, у т.л. навуковыя даследаванні, закупка антырэтравірусных прэпаратаў, абнаўленне лабараторнага абсталявання.

А.Дапкюнас падкрэсліў надзвычайную важнасць таго, што гэтае супрацоўніцтва выбудоўваецца ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі дзвюх дзяржаў і служыць умацаванню сувязяў дабрасуседства і ўзаемнай падтрымкі паміж народамі Беларусі і Расіі.

Суразмоўцы таксама абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця. А.Дапкюнас інфармаваў Дз.Мезенцава аб планах правядзення ў Мінску ў 2020 годзе першага рэгіянальнага форуму па мэтах устойлівага развіцця ў рэгіёне ЕАЭС. Намеснік Міністра запрасіў расійскіх калег прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

русская версия

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы