Памер шрыфта:

Аб акцыі “Дыпламаты за бяспеку”

22 красавіка 2018 г.

22-04-2018

22 красавіка 2018 г. у Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры “Сілічы” адбылася акцыя “Дыпламаты за бяспеку”, арганізаваная Міністэрствам замежных спраў сумесна з грамадскай арганізацыяй «Беларускі клуб аўтамотатурызму” пры падтрымцы Міністэрства транспарта і камунікацый і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Гасцямі мерапрыемства сталі кіраўнікі акрэдытаваных у нашай краіне дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, ганаровыя консулы замежных дзяржаў з сем'ямі.

Тэма бяспекі дарожнага руху актуальна як для Рэспублікі Беларусь, так і ў міжнародным кантэксце. Аб нашай падтрымцы намаганняў, якія прымаюцца ў гэтай галіне Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы на сустрэчы з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, якая адбылася 21 лютага 2018 г. У красавіку гэтага года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю „Павышэнне бяспекі дарожнага руху ва ўсім свеце”, сааўтарам якой выступіла Рэспубліка Беларусь.

Акцыя “Дыпламаты за бяспеку” была заклікана прыцягнуць увагу дыпламатычнага і консульскага корпуса, які працуе ў Мінску, да важнасці ўмацавання дарожнай бяспекі.

Падчас мерапрыемства адбыўся майстар-клас па контраварыйнай падрыхтоўцы. Удзельнікі акцыі на практыцы пазнаёміліся з тэхнікай тушэння аўтамабіляў падчас узгарання, аказання першай дапамогі пацярпелым у ДТЗ, ім была прэзентавана сістэма сачэння за поглядам кіроўцаў падчас руху. З улікам дзеючых у нашай краіне з 2015 года патрабаванняў дыпламаты прайшлі трэнінг па выбары і выкарыстанні дзіцячых утрымлівальных прылад.

Нагляднай дэманстрацыяй таго, чым можа абярнуцца невыкананне правілаў дарожнага руху, сталі тэсты “п'яных ачкоў”, шкло якіх імітуе алкагольнае ап'яненне, а таксама “машыны-пярэкрута”, якая паказвае, што адбываецца з пасажырамі падчас перакульвання аўтамабіля пры невыкарыстанні рамяня бяспекі.

Госці акцыі таксама пазнаёміліся з тэхнікай каманды ААТ “МАЗ”, якая прымала ўдзел у сусветным ралі-рэйдзе “Дакар 2018” і стала яго срэбным прызёрам.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы