Памер шрыфта:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях

20 жніўня 2020 г.

 

20 жніўня 2020 г. па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з намеснікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю, якая склалася пасля выбараў у Беларусі, таксама абмяняліся меркаваннямі адносна перспектыў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння.

Міністр падзякаваў амерыканскаму боку за нязменную падтрымку суверэнітэта і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы