Аб сустрэчах Пасла Беларусі А.Молчана з Міністрам прамысловасці і Міністрам па пытаннях экалагічнага развіцця горназдабыўной прамысловасці Венесуэлы
19 сакавіка 2025 г.
17-18 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэй Молчан прыняў удзел у рабоце II Міжнароднай спецыялізаванай прамысловай выстаўкі «ЭКСПА МЕТАЛ – 2025» у г.Пуэрта-Ордас (штат Балівар).
На палях выстаўкі адбылася сустрэча Пасла з Міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы Алексам Саабам, падчас якой бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Таксама адбыліся перамовы з Міністрам па пытаннях экалагічнага развіцця горназдабыўной прамысловасці Венесуэлы Эктарам Сільва. Асаблівая ўвага была нададзена развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі ў горназдабыўной галіне.