Памер шрыфта:

Устойлівае развіццё

У верасні 2015 г. дзяржавы-члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года (Парадак дня – 2030).

Складовай часткай Парадку дня з'яўляюцца 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР) і 169 падпарадкаваных ім задач, якія неабходна дасягнуць да 2030 года. Прагрэс у дасягненні Мэт будзе кантралявацца і адсочвацца пры дапамозе набору глабальных паказчыкаў. Прыняцце новага Парадку дня запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР.

Беларусь прыхільна ажыццяўленню Парадку дня – 2030 і распачала шэраг важных крокаў для яго рэалізацыі. У мэтах фарміравання выразнага механізму рэалізацыі Парадку дня і ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці па дасягненню Беларуссю МУР Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб прызначэнні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяны Шчоткінай Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. У лютым 2020 года на пасаду Нацыянальнага каардынатара быў прызначаны намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка.

Пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара сфарміраваны Савет па ўстойліваму развіццю, у які ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў. Прадугледжана магчымасць прыцягнення да працы Савета прадстаўнікоў дзелавых колаў, грамадскіх аб'яднанняў і міжнародных арганізацый. Нацыянальны каардынатар арганізуе ў рамках Савета разгляд розных аспектаў выканання МУР і штогод дакладвае Прэзідэнту і Ураду аб прагрэсе выканання МУР, а таксама ўносіць рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці гэтай працы. Забеспячэнне дзейнасці Нацыянальнага каардынатара і Савета па ўстойліваму развіццю ажыццяўляецца Міністэрствам замежных спраў.

Беларусь прадпрымае намаганні па рэалізацыі МУР на ўсіх трох узроўнях: нацыянальным, рэгіянальным і глабальным. Беларусь прадставіла свой добраахвотны нацыянальны агляд у 2017 годзе ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, у якім былі адлюстраваны стартавыя падыходы да дасягнення шэрагу МУР.

У 2018 годзе арганізаваны рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па МУР з дзяржаў Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Яго мэта – наладжванне супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі інстытутамі, адказнымі за дасягненне МУР. Выніковым дакументам форуму стала рэзюмэ старшыні. У працы рэгіянальнага форуму прыняла ўдзел першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, якая высока ацаніла намаганні Беларусі ў галіне рэалізацыі МУР.

У 2019 годзе быў праведзены шырокамаштабны Нацыянальны форум па ўстойліваму развіццю, удзел у якім узялі больш за 450 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі кіраўніцтва ўрада, парламента і органаў дзяржаўнага кіравання. Падрабязней тут.


Лагатыпы «Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі» (для запампоўкі)

Правілы выкарыстання нацыянальнай версіі значкоў Мэт устойлівага развіцця (МУР) і лагатыпа МУР

Стартавыя пазіцыі Беларусі па дасягненню Мэт устойлівага развіцця

Каардынатары партнёрскай групы устойлівага развіцця

Твітэр-акаўнт Нацыянальнага каардынатара па дасягненню МУР у Беларусі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы