В Беларусь без визы

Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС

14 студзеня 2008 года Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас быў абраны на пасаду намесніка старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЭКАСАС), якую ён будзе займаць да студзеня 2009 года.

Беларусь выбралі членам ЭКАСАС у 2006 годзе на перыяд з 2007 па 2009 год. Наша краіна прымае актыўны ўдзел у актывізацыі ролі ЭКАСАС на такіх накірунках, як ліквідацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы і іншых гуманітарных крызісаў, знішчэнне беднасці, павышэнне эфектыўнасці дапамогі ААН дзяржавам, якія развіваюцца, арганізацыя фінансавай і тэхнічнай дапамогі краінам з пераходнай эканомікай.

Беларуская дэлегацыя таксама надае вялікае значэнне ролі ЭКАСАС па каардынацыі дзейнасці яго функцыянальных органаў і ўстаноў аператыўнай дзейнасці, у тым ліку на такіх напрамках, як ахова дзяцей, барацьба з гандлем людзьмі, забеспячэнне энергабяспекі, захаванне лясоў.