Размер шрифта:
Рус

Аб сустрэчах намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Купчыной у г.Брусэле

30 января 2014 г.

30-01-2014

29-30 студзеня 2014 г. у рамках працоўнага візіта ў г.Брусэль  намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына правяла шэраг сустрэч у Еўрапейскай камісіі (ЕК), Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (ЕСЗД) і Еўрапейскім парламенце (ЕП).

Цэнтральным элементам візіта стаў афіцыйны пачатак перамоваў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскай камісіяй па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. На сустрэчы з генеральным дырэктарам генеральнага дэпартамента ўнутраных спраў ЕК Стэфана Мансэрвізі былі ўзгоднены мадальнасці перамоваў, наступны раунд якіх адбудзецца ў сакавіку бягучага года ў г.Мінску.



Падчас сустрэч А.Купчыной з Еўрапейскім камісарам па пашырэннi і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і дырэктарам дэпартамента Расіі, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ ЕСЗД Гунарам Вігандам былі абмеркаваны перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу і практычнага ўзаемадзення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве» і тэхнічнае супрацоўніцтва. Дасягнуты таксама дамоўленасці аб пачатку кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі ў мэтах вызначэння найлепшай формы будучага супрацоўніцтва паміж Урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам у гэтай сферы ў адпаведнасці з параграфам 29 выніковай дэкларацыi Вільнюскага саміта «Усходняга партнёрства».

Адносіны Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім парламентам былі прадметам гутарак намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента Яцэкам Пратасевічам і кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмарэкам.

версия для печати

Видео МИД

Архив

Выступление Министра М.Рыженкова на 58-й сессии Совета ООН по правам человека (24 февраля 2025 г., г.Женева)

Белорусская Вытинанка включена в Репрезентативный список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Один день в МИД Беларуси | 30 лет Службе государственного протокола МИД

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by