В Беларусь без визы

Брифинг начальника управления информации – пресс-секретаря МИД Беларуси Д.Мирончика, проведенный для представителей СМИ 7 декабря 2017 г.

07-12-2017

Аб пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

Аб удзеле Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі ў Міністэрскай канферэнцыі СГА

О белорусско-словенских межмидовских консультациях

О белорусско-швейцарских межмидовских консультациях

О визите Министра науки, промышленности и технологий Турции

Аб удзеле МЗС у акцыі «16 актыўных дзён супраць гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак

Аб пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

6 снежня 2017 г. у г.Берліне адбылося 15-е пасяджэнне Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, германскую – кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі Эрхард Франц.

Парадак дня пасяджэння ўключаў у сябе шырокі спектр пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва Беларусі і Германіі ў сферах гандлю і інвестыцый, прамысловай кааперацыі, рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння ў галіне інфармацыйных тэхналогій, лагістыкі і транспарту.

Была таксама абмеркавана праблематыка павышэння рэйтынгу Рэспублікі Беларусь у класіфікацыі краінавых крэдытных рызык Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, уступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, двухбаковае супрацоўніцтва ў банкаўска-крэдытнай сферы.

Члены беларускай дэлегацыі падрабязна праінфармавалі германскіх калег аб сістэмных кроках, якія прымаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў краіне, новых магчымасцях для замежных інвестараў у розных галінах з выкарыстаннем існуючых прэферэнцыйных рэжымаў.

Бакі з задавальненнем канстатавалі пазітыўную дынаміку ў гандлі, а таксама з'яўленне новых германскіх інвестыцыйных праектаў у Беларусі, у тым ліку ў Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні чарговага пасяджэння Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях у 2018 годзе ў Беларусі.

У рамках рабочага візіту ў Германію намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакоў правёў таксама сустрэчу з Упаўнаважаным па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў ФРГ Андрэасам Пешке. Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-германскага супрацоўніцтва.

Аб удзеле Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі ў Міністэрскай канферэнцыі СГА

10-13 снежня 2017 г. у г.Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Андрэем Еўдачэнкам прыме ўдзел у Міністэрскай канферэнцыі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў эканомікі (першы намеснік Міністра Дзмітрый Круты) і сельскай гаспадаркі і харчавання (намеснік Міністра Ала Ламакіна).

Міністэрская канферэнцыя СГА – гэта асноўная міжнародная пляцоўка для абмеркавання гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў, рашэння задач гандлёвай палітыкі. Мерапрыемства праводзіцца адзін раз у два гады, у ім традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі членаў СГА і краін-назіральніц на высокім узроўні.

Удзелам у Міністэрскай канферэнцыі Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю як актыўнага члена міжнароднай эканамічнай супольнасці. Але перш за ўсё для нашай краіны гэта важны элемент перагаворнага працэсу па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і падрыхтоўцы да чарговага раўнда шматбаковых перагавораў, папярэдне ён прызначаны на сакавік наступнага года. Каб максімальна прасунуць наперад перагаворны працэс, беларуская дэлегацыя на Міністэрскай канферэнцыі правядзе сустрэчы з Генеральным дырэктарам СГА, дэлегацыямі ключавых членаў Арганізацыі (Бразілія, ЕС, ЗША, Канада, Кітай, Расійская Федэрацыя, Швейцарыя, іншыя).

З асобнымі краінамі чакаецца падпісанне пратаколаў аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынкі тавараў і паслуг. У 2017 годзе мы ўжо падпісалі такія пагадненні з Рэспублікай Карэя, Японіяй, Эквадорам і літаральна на гэтым тыдні з Нарвегіяй.

О белорусско-словенских межмидовских консультациях

11 декабря 2017 г. в г.Минске пройдет очередной раунд белорусско-словенских межмидовских консультаций.
Белорусскую делегацию на консультациях возглавит заместитель Министра иностранных дел Олег Кравченко, словенскую – Государственный секретарь Министерства иностранных дел Андрей Логар.

В ходе консультаций стороны обсудят состояние и перспективы двустороннего политического диалога, экономического, культурного и гуманитарного сотрудничества Беларуси и Словении, а также развитие договорно-правовой базы и взаимодействие в рамках международных организаций. Особое внимание будет уделено перспективам диалога Беларуси с Европейским союзом и роли нашей страны в инициативе ЕС «Восточное партнерство».

Состоится также встреча главы делегации МИД Словении с Министром иностранных дел Беларуси Владимиром Макеем.

О белорусско-швейцарских межмидовских консультациях

13 декабря 2017 г. в г.Берне пройдут белорусско-швейцарские межмидовские консультации.

Белорусскую делегацию на консультациях возглавит заместитель Министра иностранных дел Олег Кравченко, швейцарскую – заместитель Госсекретаря Федерального департамента иностранных дел Кристина Марти Ланг.

В ходе консультаций стороны обсудят широкий спектр вопросов двусторонней и многосторонней повестки дня, включая развитие белорусско-швейцарского сотрудничества в политической, торгово-экономической, инвестиционной и иных сферах, взаимодействие в рамках международных организаций, сотрудничество по консульским вопросам. Также будут рассмотрены вопросы взаимодействия Беларуси с Европейским союзом, тематика региональной и международной повестки дня.

В рамках визита белорусской делегации в Швейцарию запланированы встречи О.Кравченко с Федеральным советником, руководителем Федерального департамента иностранных дел Швейцарии Игнацио Кассисом, членами Федерального собрания Швейцарии.

Заместитель главы МИД Беларуси выступит также перед студентами и преподавателями университетов Берна и Фрибура.

О визите Министра науки, промышленности и технологий Турции

12-15 декабря 2017 г. состоится визит в Республику Беларусь Министра науки, промышленности и технологий Турецкой Республики Фарука Озлю.

Визит пройдет в развитие договоренностей, достигнутых в ходе девятого заседания Белорусско-Турецкой совместной межправительственной экономической комиссии, которое состоялось в г.Минске в июле 2017 года.

Ожидается, что в состав турецкой официальной и деловой делегации войдет около 50 человек.

Программой визита запланировано проведение ряда мероприятий по линии Министерства промышленности, Государственного комитета по науке и технологиям и Национальной академии наук Беларуси, включая заседания Белорусско-Турецкой рабочей группы по промышленно-технологическому сотрудничеству; Совместной Белорусско-Турецкой комиссии по сотрудничеству в области науки и технологий; инновационный форум с участием субъектов научной и инновационной инфраструктуры Беларуси и Турции, а также посещение турецкой делегацией крупных машиностроительных предприятий нашей страны (ОАО «МТЗ», ОАО «БЕЛАЗ», ОАО «АМКОДОР»).

Аб удзеле МЗС у акцыі «16 актыўных дзён супраць гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак

Міністэрства замежных спраў Беларусі разам з іншымі дзяржаўнымі органамі далучылася да міжнароднай кампаніі пад эгідай ААН «16 актыўных дзён супраць гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак», якая праводзіцца ў краінах свету з 25 лістапада па 10 снежня.

У 2017 годзе акцыя праходзіць пад дэвізам «Спынім гвалт у дачыненні да жанчын і дзяўчынак: не пакінем нікога па-за ўвагай!».

Прадстаўнікі МЗС бралі ўдзел у шэрагу публічных мерапрыемстваў і акцый, арганізаваных беларускім прадстаўніцтвам Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) разам з нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі.

З асабістым пасланнем-заклікам супраць гвалту ў рамках цыкла відэазваротаў вядомых людзей Беларусі #16лічбаў выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас.

«…Гвалт над тымі, хто слабейшы, – гэта, насамрэч, сведчанне не сілы, а маральнай слабасці, псіхічнай недзеяздольнасці, чалавечай непаўнавартасці. Менавіта так заўсёды бачыць гвалтаўнікоў здаровае грамадства», – падкрэсліў намеснік Міністра.

Акцыя супраць гвалту бярэ пачатак у 2008 годзе, калі Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвесціла аб правядзенні глабальнай кампаніі «Разам пакончым з гвалтам у дачыненні да жанчын».

У межах акцыі ўрады, грамадскія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі, органы сістэмы ААН пацвярджаюць сваю прыхільнасць сумесным намаганням, каб пакончыць з глабальным распаўсюджваннем гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак.

ИА «БелТА»: Вы пригласили журналистов аккредитоваться на встречу глав правительств стран Центрально-Европейской Инициативы, но ее не анонсируете. Есть какие-то вопросы? Как вообще завершается наше председательство в ЦЕИ?

Д.Мирончик: Никаких вопросов нет. За исключением распределения компетенции между пресс-службами Министерства иностранных дел и Совета Министров Республики Беларусь. Но пресс-служба Совмина занята сейчас другим мероприятием.

Мы в высокой степени готовности. Саммит ЦЕИ пройдет в Минске 12 декабря. По состоянию на сегодняшний день, на высоком правительственном уровне в минском мероприятии будут участвовать Босния и Герцеговина, Венгрия, Хорватия, Македония, Молдова, Сербия, Словакия, Словения. От ряда стран мы еще ожидаем подтверждающей информации.

Основная тема мероприятия – роль стран-членов ЦЕИ в продвижении совместимости и взаимодополняемости различных интеграционных процессов в Большой Европе, укрепление прагматичного экономического сотрудничества между различными интеграционными структурами, объединение усилий в противостоянии новым угрозам стабильности в регионе и мире.

Будет также принят План действий ЦЕИ на 2018-2020 годы. Это – основной документ Организации, он определяет направления проектной деятельности на перспективу для стран-членов ЦЕИ.

В ходе встречи председательство будет передано от Беларуси Хорватии. Не удивляйтесь, почему после Боснии и Беларуси сразу Хорватия. Там алфавитный порядок, но алфавит латинский.

Что касается белорусского председательства в ЦЕИ, то оно было весьма успешным. Это подтверждают наши партнеры. Да и по нашим собственным ощущениям результаты весьма позитивные.

Прежде всего, отмечу встречу министров иностранных дел стран-членов ЦЕИ, которая прошла в Минске в июне 2017 г. Впервые на тот момент в нашей стране одновременно находились министры иностранных дел пяти европейских государств.

Успешной была министерская конференция по науке, посвященная развитию биотехнологий и фармацевтики. Этот формат и раньше существовал в ЦЕИ, но после многолетнего перерыва он был восстановлен Беларусью и оказался весьма востребованным.

Впервые в истории ЦЕИ Беларусь в рамках своего председательства провела встречу руководителей торгово-промышленных палат стран-членов Организации. Она также была отмечена беспрецедентно высоким уровнем участия.

Я уверен, что 12 декабря журналистам будет, о чем сообщать из Минска, поэтому аккредитовывайтесь.

Портал «Tut.by»: Хотела бы спросить по поводу информационной стычки «НТВ» и белорусских СМИ: «СТВ» и «ОНТ». Во время ток-шоу на «ОНТ» депутат призвал МИД отреагировать на эту ситуацию, причем ярко и очень резко, и попросил никогда больше сюда не пускать ведущих НТВ. Будете ли Вы как-то реагировать на эту ситуацию?

Д.Мирончик: Знаете, в любой полемике необходимо когда-то ставить точку, особенно, если ты уверен в собственной правоте. Думаю, что пришла пора и в этой теме ставить точку. Да, я слышал подобное заявление от господина Марзалюка.  Каких-либо официальных обращений в адрес МИД не поступало.

Повторюсь, когда ты прав, тем более нужно ставить точку.

Газета «Народня воля»: Нядаўна старшыня партыі БНФ і сябра арганізацыйнага камітэта па святкаванні 100-годдзя БНР Кастусёў заявіў, што ён звяртаўся са сваімі прапановамі ў Вашае Міністэрства і нават ужо меў сустрэчу з намеснікам Міністра, перадаў свае прапановы. Я нават працытую, што ён сказаў: “Галоўная ідэя гэтых прапаноў – адзначэнне гэтай падзеі на дзяржаўным узроўні, як гэта было ў 90-х гадах”. І таксама Кастусёў заявіў, што ўжо ўзгоднена яго сустрэча з Макеем. Калі гэта так, то калі будзе гэта сустрэча, і вашыя меркаванні ўсё ж такі адносна фармату ўдзелу дзяржавы ў святкаванні 100-годдзя БНР?

Д.Мірончык: Вы ведаеце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам ва ўсіх дзяржаўных органах Беларусі працуе прынцып «Адно акно». Іх кіраўнікі праводзяць асабістыя прыёмы грамадзян. Такой магчымасцю скарыстаўся і спадар Кастусёў, які быў прыняты адным з намеснікаў Міністра. Падчас сустрэчы ён перадаў зварот, у якім узнімаюцца пытанні ў дачыненні да аднаго з няпростых этапаў беларускай гісторыі.

Дарэчы, сам спадар Кастусёў адзначыў, што да сёй пары ані ў асяроддзі гісторыкаў, ані ў грамадстве няма аднагалоснай згоды адносна ацэнак і значнасці таго, што адбывалася ў 1917-1919 гадах на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Мяркую, што ў такіх умовах мэтазгодна пакінуць гэтую тэму даследчыкам і гісторыкам, спецыялістам-міжнароднікам, публіцыстам,  дзеячам культуры і мастацтва, якія кожны са свайго боку маглі б усёабдымна адлюстраваць тыя падзеі, іх месца і значэнне ў гісторыі нашага народа.

Наколькі я ведаю, спадар Кастусёў звярнуўся з просьбай аб сустрэчы з Міністрам. Дата прапрацоўваецца.

Газета «Народня воля»: Пакуль МЗС застаецца з боку? Я так разумею?

Д.Мірончык: Пакуль МЗС застаецца там, дзе ёсць МЗС. У ніякі бок мы не перамяшчаліся.

Портал «Tut.by»: Вчера Трамп признал Иерусалим столицей Израиля и даже заявил о том, что Посольство США будет перенесено из Тель-Авива в Иерусалим. Что будет с белорусским посольством? Может быть, оно тоже будет перенесено?

Д.Мирончик:  Вы помните историю с тем, как белорусское посольство осталось в Тель-Авиве!? И это относительно свежая история.

Если серьезно и по теме, то Беларусь подтверждает свою позицию приверженности решениям ООН по принципам палестино-израильского урегулирования, включая статус Иерусалима.

Мы исходим из того, что этот вопрос должен решаться в формате прямых переговоров вовлеченных сторон на имеющейся международно-правовой основе в полном соответствии с действующими резолюциями Совета Безопасности ООН и ранее заключенными соглашениями

Посольство Республики Беларусь в Государстве Израиль продолжит работу в Тель-Авиве.

Вопрос перевода белорусского загранучреждения может рассматриваться в увязке с успешным завершением мирного процесса и нахождением взаимоприемлемого решения по окончательному статусу Иерусалима.

ИА «БелаПАН»: Хотела уточнить по поводу саммита ЦЕИ. Страны, которые Вы перечислили, я правильно понимаю, что это главы правительств?

Д.Мирончик:  На высоком правительственном уровне. В отдельных случаях – это премьер-министры, в отдельных случаях – это заместители премьер-министров. Высокий правительственный уровень. Я просто с ходу не готов всех их перечислить, кто на каком, но там и премьеры, и вице-премьеры, и вице-премьеры — министры иностранных дел.