Áåëàðóñü . Ôàêòû

Парадак адкрыцця ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкіх пунктаў замежных СМІ

Адкрыццё ў Беларусі карэспандэнцкіх пунктаў замежных СМІ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку адкрыцця ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкіх пунктаў замежных сродкаў масавай інфармацыі і Адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 156 ад 17.02.2012.

Адкрыццё ў Беларусі карэспандэнцкіх пунктаў замежных СМІ ажыццяўляецца па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
Для атрымання дазволу на адкрыццё карэспандэнцкага пункта кіраўніком замежнага сродку масавай інфармацыі ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіроўваецца пісьмовы зварот з просьбай аб адкрыцці карэспандэнцкага пункта, аформлены на афіцыйным бланку гэтага сродку масавай інфармацыі. Аналагічны зварот накіроўваецца ў Міністэрства замежных спраў.
 
Зварот перадаецца праз Міністэрства замежных спраў, дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь у адпаведнай дзяржаве.
 
 У звароце адзначаюцца:
 
  • мэта (мэты) адкрыцця карэспандэнцкага пункта;
  • поўная назва замежнага сродку масавай інфармацыі;
  • месца знаходжання, паштовы адрас рэдакцыі замежнага сродку масавай інфармацыі альбо юрыдычнай асобы, якая выконвае функцыі рэдакцыі замежнага сродку масавай інфармацыі;
  • дата дзяржаўнай рэгістрацыі замежнага сродку масавай інфармацыі;
  • дзе, калі і кім створаны (заснаваны) замежны сродак масавай інфармацыі, яго форма ўласнасці;
  • тэматыка, тыраж і перыядычнасць выхаду замежнага сродку масавай інфармацыі;
  • плануемае месца знаходжання карэспандэнцкага пункта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • звесткі аб асобах, упаўнаважаных весці справы ад імя карэспандэнцкага пункта.
 
Да звароту прыкладаюцца: 
  • палажэнне аб карэспандэнцкім пункце;
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю замежнага сродку масавай інфармацыі. 
Зварот і палажэнне аб карэспандэнцкім пункце прадстаўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
 
Рашэнне аб адкрыцці карэспандэнцкага пункта прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
Пры прыняцці рашэння аб адкрыцці карэспандэнцкага пункта афармляецца пасведчанне аб адкрыцці карэспандэнцкага пункта не пазней за тры месяцы пасля дня атрымання адпаведнага звароту.
 
Карэспандэнцкі пункт павінен быць адкрыты на працягу шасці месяцаў пасля прыняцця Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь рашэння аб яго адкрыцці.
 
Пасля адкрыцця карэспандэнцкага пункта ў Міністэрства замежных спраў у тэрмін да дзесяці дзён павінны быць прадстаўлены ўзоры пячатак карэспандэнцкага пункта, а таксама інфармацыя аб яго месцы знаходжання, паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў і факсаў, нумарах банкаўскіх рахункаў.
 
У выпадку, калі замежны сродак масавай інфармацыі не выкарыстаў сваё права на адкрыццё карэспандэнцкага пункта на працягу шасці месяцаў пасля дня прыняцця Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь рашэння аб яго адкрыцці, пасведчанне страчвае сілу.
 
Пасведчанне можа быць працягнута шляхам накіравання ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праз Міністэрства замежных спраў звароту кіраўніцтва замежнага сродку масавай інфармацыі з адпаведнай просьбай, палажэння аб карэспандэнцкім пункце і копій дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю замежнага сродку масавай інфармацыі, не пазней чым за два месяцы да завяршэння тэрміну яго дзеяння.
 
Рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пасведчання прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь не пазней за два месяцы пасля атрымання адпаведнага звароту.
 
Палажэнне аб парадку адкрыцця ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкіх пунктаў замежных СМІ