Аб Свяце беларускай культуры
10 июня 2002 г.У Беластоку 9 чэрвеня 2002 года, у гарадскім амфітэатры прайшло Свята беларускай культуры, арганізатарам якога традыцыйна выступае Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы (БГКТ).
Ад Рэспублікі Беларусь на Свяце прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Мікалай Крэчка, Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Леанід Каравайка, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, а таксама намеснік начальніка упраўлення міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Беларусі Генадзь Пяцігор. З польскага боку на Свяце беларускай культуры прысутнічалі высокія госці: Падляскі ваявода Марэк Стшаліньскі, сенатар Сергіуш Плева, віцэ-прэзідэнт г.Беластока Марэк Казлоўскі, кіраўніцтва Падляскага СЛД, саветнік міністра замежных спраў Польшчы Анатоль Вакулюк, прадстаўнікі органаў мясцоваго самакіравання Беласточчыны.
Святочны канцэрт, ў якім удзельнічала каля 30 мастацкіх калектываў з усяго Падлясся, сабраў каля пяці тысяч гледачоў - аматараў беларускай песні. У канцэрце таксама прымалі ўдзел беларускія эстрадныя салісты - заслужаны артыст Беларусі Якаў Навуменка і Сяргей Восіпаў, а таксама фальклорны калектыў "Зараніца" з Нясвіжа. Ад імя Міністэрства замежных спраў Беларусі і Пасольства Беларусі ў Польшчы беластоцкаму эстраднаму калектыву "Прымакі" былі падараваны новыя сцэнічныя касцюмы, а Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падаравала БГКТ беларускія падручнікі, метадычныя выданні, а таксама буквары для школ Падлясся, у якіх вывучаецца беларуская мова.
На тэрыторыі, прылеглай да амфітэатра, быў арганізаваны кірмаш, дзе можна было набыць беларускія кніжкі, вырабы з саломкі, творы народных умельцаў з Беларусі і Падлясся, аўдыё- касеты і кампакт-дыскі з запісамі беларускіх калектываў і салістаў.
Официальные интернет-ресурсы
Президент Республики Беларусь
www.president.gov.byСовет Министров Республики Беларусь
www.government.gov.byСовет Республики
www.sovrep.gov.byПалата представителей
www.house.gov.byОфициальный сайт Республики Беларусь
www.belarus.byМеждународный ИКТ-Форум ТИБО
www.tibo.byНациональный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь
www.center.gov.byПортал информационной поддержки экспорта Export.by
www.export.byБелорусская торгово-промышленная палата
www.cci.byЭлектронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
www.торги.белПравовой форум Беларуси
www.forumpravo.byНациональное агентство инвестиций и приватизации
www.investinbelarus.byНациональное агентство по туризму
www.belarustourism.byБелорусская универсальная товарная биржа
www.butb.byИнформационно-аналитический портал Союзного государства
www.soyuz.byТелеканал «Беларусь-24»
www.belarus24.byРадиостанция «Беларусь»
www.radiobelarus.byДипсервис
www.dipservice.byГлавное хозяйственное управление
www.bc.byЭлектронная торговая площадка TradeBel
www.tradebel.comНациональная академия наук Беларуси
www.nasb.gov.byМинистерство образования Республики Беларусь
www.edu.gov.byМинистерство природных ресурсов Республики Беларусь
www.minpriroda.gov.byМинистерство здравоохранения Республики Беларусь
www.minzdrav.gov.byМинистерство экономики Республики Беларусь
www.economy.gov.by