Размер шрифта:
Рус

Белавежская пушча

На паўднёвым захадзе Беларусі размясціўся адзін з самых буйных нацыянальных паркаў у Еўропе — Белавежская пушча. З 1992 года гэты дзіўны лес уключаны ў Спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Праз год яму прысвоены статус біясфернага запаведніка.

На думку навукоўцаў, Белавежская пушча — астатак першабытнага рэліктавага лесу. Цяпер ён займае тэрыторыю каля 160 тысяч гектараў. Захаваліся рэдкія скальныя дубы і адзіная ў Еўропе натуральная папуляцыя піхты белай. Сустракаюцца дрэвы-волаты, якім 400-600 год. Яны растуць тут яшчэ з часоў каралёў і багатых вяльможаў, якія палявалі ў выдатных пушчанскіх угоддзях. Па колькасці відаў раслін і жывёл Белавежская пушча не мае сабе роўных у Еўропе. Напрыклад, у першародных зарасніках жыве самая буйная ў свеце папуляцыя зуброў. Тут знайшлі прытулак ваўкі і рысі, высакародныя алені і казулі, кабаны і барсукі, чорныя буслы і арлан-белахвост. Многія прадстаўнікі флоры і фаўны Белавежскай пушчы занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.

Як ахаваная прыродная тэрыторыя, Белавежская пушча вядомая яшчэ з 1409 года. Запалонены дзікай прыгажосцю лесу, польскі кароль Ягайла выдаў указ, паводле якога паляванне на буйнога звера ў пушчы забаранялася. За сваю гісторыю запаведная зона не раз пераходзіла то ў валодання Расеі, то ва ўласнасць Польшчы. Толькі ў 1939 годзе, калі пушча ўвайшла ў склад БССР, на яе тэрыторыі арганізавалі запаведнік «Белавеская пушча». Праз 52 гады яна была рэарганізавана ў Дзяржаўны нацыянальны парк. Там размясцілася ўрадавая рэзідэнцыя Віскулі, у якой падпісалі «Белавежскае пагадненне» аб распадзе СССР.

Белавежская пушча — гэта жамчужына ў сусветнай скарбніцы. Тут можна атрымаць асалоду ад звышнатуральнай цішыні старажытнага лесу, прагуляцца ўздоўж каскаду азёр і па берагах рэк.

Найбольш папулярны час для паездак у пушчу — зіма. Дзеці і іх бацькі могуць сустрэцца з казкай ў Маёнтку Дзеда Мароза і Снягуркі. Майстэрскія разьбяныя скульптуры, вялікая навагодняя елка, ветраны млын і чароўны калодзеж падораць турыстам незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі.
 

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Иностранные дипмиссии в Беларуси
Азия
Азербайджан - Баку (Посольство)
Перейти

Видео МИД

Архив

Выступление Министра М.Рыженкова на 58-й сессии Совета ООН по правам человека (24 февраля 2025 г., г.Женева)

Белорусская Вытинанка включена в Репрезентативный список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Один день в МИД Беларуси | 30 лет Службе государственного протокола МИД

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by