Размер шрифта:
Рус

Нясвіжскі замак

 

Адзіная ў Еўропе цалкам захаваная рэзідэнцыя магнатаў знаходзіцца ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці. Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Нясвіжскі замак папоўніў ў 2005 годзе.

Замак быў пабудаваны пры Мікалаю Радзівіле Чорным. У 1551 годзе ўпершыню згадваецца ў летапісах. Рэзідэнцыя клана Радзівілаў славілася раскошным убраннем, велізарнай бібліятэкай, пышнымі калекцыямі карцін і зброі.

Нясвіжская цьвярдыня вытрымала аблогі рускіх войскаў у час руска-польскай вайны, але не выстаяла перад шведамі ў гады Паўночнай вайны. З-за некалькіх рэканструкцый, замак спалучае ў сабе рысы рэнесансу і барока, ракако і класіцызму. Пад зямлёй размяшчаецца цэлы падземны горад — стайні, падвалы, скляпы і таемныя хады. Каля старажытных замкавых сцен ёсць цудоўны парк. У 19 стагоддзі ён уключаў Англійскі, Японскі, Замкавы, Стары і Новы сады.

У Нясвіжскім замку жыве самы «знакаміты» прывід Беларусі — Чорная Дама або дух Барбары Радзівіл.
 
Для аматараў класікі праводзіцца фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа». Паядынкі на мячах, вогненныя прадстаўленні, старадаўняя музыка дазваляюць турыстам акунуцца ў атмасферу старажытнасці.

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Иностранные дипмиссии в Беларуси
Азия
Азербайджан - Баку (Посольство)
Перейти

Видео МИД

Архив

Выступление Министра М.Рыженкова на 58-й сессии Совета ООН по правам человека (24 февраля 2025 г., г.Женева)

Белорусская Вытинанка включена в Репрезентативный список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Один день в МИД Беларуси | 30 лет Службе государственного протокола МИД

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by