Размер шрифта:
Рус

Дуга Струвэ

Дуга Струвэ або Руска-Скандынаўская дуга — самы доўгі ў свеце геадэзічны інструмент. Геадэзія — гэта навука, якая даследуе памеры і форму Зямлі, яе гравітацыйнае поле. З дапамогай геадэзіі праекты будынкаў і збудаванняў пераносяцца з паперы на зямную паверхню з міліметровай дакладнасцю.

Дуга Струвэ стваралася ў 19 стагоддзі і расцягнулася на 2820 км. Названая ў гонар выдатнага расійскага вучонага — Васіля Струвэ. Па яго загадзе ўздоўж 25-градуснага мерыдыяна ўсходняй даўгаты былі закладзены першыя геадэзічныя пункты. Руска-Скандынаўская дуга працягнулася ад Паўночнага Ледавітага акіяна да ракі Дунай. Свой пачатак яна бярэ ў Нарвегіі і заканчваецца ў Украіне. Геадэзічны цуд перасёк тэрыторыю дзесяці краін: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдовы, Украіны.

Першапачаткова дуга складалася з 265-ці кропак. Адзначалі іх рознымі спосабамі — жалезнымі крыжамі, пірамідамі з камянёў, гранітнымі кубамі.

Да нашых дзён захаваліся не ўсе адзнакі. У Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны ўсяго 34 пункта Дугі Струвэ — толькі тыя, якія знаходзяцца ў добрым стане. Беларусь у гэтым плане ўнікальная — на нашай тэрыторыі размешчана 31 кропка. Пяць з іх увайшлі ў спіс ЮНЕСКА ў 2005 годзе. Гэта больш, чым у іншых краінах.

Да арыгінальнай чорнай стэлы, увенчанай 100-кілаграмовым шарам з контурам Беларусі можна дакрануцца ў мястэчку Чэкуцк. Яшчэ адзін пункт Руска-скандынаўскай дугі адзначаны памятным знакам у вёсцы Тупішкі.
 

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Иностранные дипмиссии в Беларуси
Азия
Азербайджан - Баку (Посольство)
Перейти

Видео МИД

Архив

Выступление Министра М.Рыженкова на 58-й сессии Совета ООН по правам человека (24 февраля 2025 г., г.Женева)

Белорусская Вытинанка включена в Репрезентативный список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Один день в МИД Беларуси | 30 лет Службе государственного протокола МИД

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by