07-02-2020
7 лютага 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.
Беларускі і кітайскі дыпламаты працягнулі распачатае некалькімі днямі раней абмеркаванне скаардынаваных захадаў уладаў Беларусі і Кітая па папярэджанні распаўсюджвання каранавірусу і забеспячэнні належнай аховы здароўя насельніцтва.
Намеснік Міністра і Пасол звярнулі ўвагу на важнасць выканання неаднаразова пацверджаных рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб неабходнасці папярэджання чуткаў і дэзінфармацыі ў сувязі са ўспышкай каронавіруса, а таксама непажаданасць увядзення абмежаванняў на перасоўванне людзей і гандаль таварамі, якія не адпавядаюць крытэрыям міжнародных медыка-санітарных правілаў.
Пасол КНР выказаў ад імя кітайскіх уладаў вялікую ўдзячнасць за чарговы гуманітарны груз, які Беларусь перадала Кітаю, і адзначыў, што Беларусь стала першай у свеце краінай, якая накіравала ў Кітай два самалёты з неабходнымі санітарнымі сродкамі аховы.
Падчас размовы А.Дапкюнас і Ц.Цымін таксама абмеркавалі шляхі ўдасканалення двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне грамадскай інфармацыі і шэраг пытанняў каардынацыі сумесных дзеянняў у рамках шматбаковых міжнародных арганізацый.
русская версия English version