28-01-2020
28 студзеня 2020 г. у г.Хартуме Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце і Судане па сумяшчальніцтве Сяргей Цярэнцьеў уручыў даверчыя лісты Кіраўніку Суверэннага савета Рэспублікі Судан Абдэльфаттаху Бурхану.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-суданскіх адносін у розных галінах.
Падчас знаходжання ў Судане адбыліся таксама сустрэчы С.Цярэнцьева з Міністрам энергетыкі і мінералаў Судана, намеснікам Міністра замежных спраў, кіраўніцтвам прамысловай групы кампаній “ПАД” і сельскагаспадарчага банка Судана.
Абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай і сельскагаспадарчай сферах, уключаючы супрацоўніцтва ў галінах здабычы карысных выкапняў і паставак беларускіх збожжасховішчаў у Судан.
Разгледжаны таксама пытанні падрыхтоўкі намечаных на 2020 год чарговага пасяджэння Беларуска-Суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве і палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін.