Аб Міністэрстве
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве замежных спраў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, МЗС праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы знешніх сувязей і ажыццяўляе каардынацыю знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці нашай краіны.
У сістэму МЗС уваходзяць цэнтральны апарат, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы за мяжой, а таксама Інфармацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн”.
МЗС забяспечвае выкананне комплекса задач у сферы міжнароднай дзейнасці, у тым ліку забеспячэнне праў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міжнародных адносінах; абарону праў і інтарэсаў беларускіх грамадзян і арганізацый за мяжой; стварэнне спрыяльных умоў для прасоўвання нашых эканамічных інтарэсаў за мяжой; збор і аналіз інфармацыі аб фактарах і тэндэнцыях міжнароднага развіцця; падрыхтоўку прапаноў па стратэгічных напрамках знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага курса Рэспублікі Беларусь і інш.
МЗС таксама каардынуе супрацоўніцтва дзяржаўных органаў Беларусі з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў; вядзе падрыхтоўку і ўдзельнічае ў ажыццяўленні візітаў дзяржаўных і ўрадавых дэлегацый Рэспублікі Беларусь за мяжу; праводзіць перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў; прымае ўдзел у арганізацыі міжнародных форумаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой і інш.
Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 183 краінамі свету і на сённяшні дзень прадстаўлена загранустановамі ў 57 дзяржавах, а з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве — больш за 90.
Замежныя дзяржавы прадстаўлены ў Беларусі 52 пасольствамі, 3 аддзяленнямі пасольстваў, 2 гандлёвыми прадстаўніцтвамі, 8 консульскімі ўстановамі і 39 ганаровымі консуламі; міжнародныя арганізацыі - 14 прадстаўніцтвамі. Па сумяшчальніцтве з Масквы, Вільнюса і Варшавы акрэдытавана 71 замежнае дыппрадстаўніцтва.
Рэспублікай Беларусь ажыццяўляецца выкананне больш 4 тысяч міжнародных дагавораў, у тым ліку 2 750 двухбаковых і 1 400 шматбаковых.
Падрабязную інфармацыю аб знешняй палітыцы Беларусі, нашых адносінах з ключавымі партнёрамі за мяжой і дзейнасці беларускага боку ў рамках міжнародных арганізацый вы знойдзеце ў адпаведных раздзелах сайта МЗС.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by