19-03-2019
19 сакавіка 2019 г. у Пекіне адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Кітая. Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, кітайскую – намеснік Міністра замежных спраў Чжан Ханьхуэй. Бакі пагадзіліся з важнасцю абмеркавання парадку дня двухбаковага ўзаемадзеяння напярэдадні сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая на Другім міжнародным форуме «Адзін пояс, адзін шлях».
Падчас кансультацый быў разгледжаны шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, зроблены аналіз бягучага стану і перспектываў развіцця палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама дынамікі эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў у розных галінах.
Дыпламаты абмеркавалі сумесныя дзеянні па ўмацаванню міжурадавых і міжпарламенцкіх кантактаў, удасканаленню дагаворна-прававой базы беларуска-кітайскіх адносін. Бакі запэўнілі адзін аднаго ў далейшай узаемнай падтрымцы на міжнароднай арэне, у шматбаковых фарматах супрацоўніцтва, такіх як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітай «16+1».
Беларускі бок прапанаваў накіраваць для ўдзелу ў мерапрыемствах міжнароднага форуму ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» у ліпені 2019 года ўрадавую дэлегацыю КНР.
У той жа дзень Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у Круглым стале, які быў арганізаваны ў Пасольстве Баларусі ў КНР, па тэматыцы беларуска-кітайскіх адносін.
У ходзе мерапрыемства адбыўся паглыблены абмен думкамі паміж прадстаўнікамі вядучых экспертна-аналітычных структур Беларусі і КНР па ўсім спектры двухбаковых адносін, былі абмеркаваны пытанні развіцця індустрыяльнага парку «Вялікі камень», супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, вядомасці Беларусі ў Кітаі.