11-12-2017
11 снежня 2017 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-славенскія кансультацыі паміж МЗС.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, славенскую — дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Логар.
Падчас кансультацый бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага палітычнага дыялогу, эканамічнага, культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама развіццё дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага нададзена перспектывам дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам і ролі нашай краіны ў ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства”.
У гэты ж дзень кіраўнік дэлегацыі Славеніі быў прыняты Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі скаардынавалі пазіцыі па пытаннях развіцця беларуска-славенскіх адносін.