Памер шрыфта:

Аб беларуска-славенскіх кансультацыях паміж МЗС

11 снежня 2017 г.

11-12-2017

11 снежня 2017 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-славенскія кансультацыі паміж МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, славенскую — дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Логар.

Падчас кансультацый бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага палітычнага дыялогу, эканамічнага, культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама развіццё дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага нададзена перспектывам дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам і ролі нашай краіны ў ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства”.

У гэты ж дзень кіраўнік дэлегацыі Славеніі быў прыняты Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі скаардынавалі пазіцыі па пытаннях развіцця беларуска-славенскіх адносін.

 

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы