11-12-2018
11 снежня 2018 г. у г.Мінску адбыліся чарговыя беларуска-нарвежскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, нарвежскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Аўдун Халворсен.
У рамках кансультацый быў працягнуты дыялог па актуальных пытаннях двухбаковых адносін, пачаты міністрамі замежных спраў Уладзімірам Макеем і Інэ Марые Эрыксен Сорэйдзе падчас іх сустрэчы на палях Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў г.Мілане 6-7 снежня 2018 г.
Было абмеркавана шырокае кола тэм беларуска-нарвежскіх адносін у палітычнай сферы, узаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый, у першую чаргу, у ААН. Падчас перагавораў разгледжаны таксама пытанні рэгіянальнага парадку дня, перспектывы супрацоўніцтва ў мэтах умацавання ядзернай бяспекі.
Бакі з задавальненнем канстатавалі пазітыўныя тэндэнцыі ў беларуска-нарвежскім гандлю і адзначылі яе ўзаемавыгадны і збалансаваны характар.