Памер шрыфта:

Аб беларуска-нарвежскіх кансультацыях паміж МЗС

11 снежня 2018 г.

11-12-2018

11 снежня 2018 г. у г.Мінску адбыліся чарговыя беларуска-нарвежскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, нарвежскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Аўдун Халворсен.

У рамках кансультацый быў працягнуты дыялог па актуальных пытаннях двухбаковых адносін, пачаты міністрамі замежных спраў Уладзімірам Макеем і Інэ Марые Эрыксен Сорэйдзе падчас іх сустрэчы на палях Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў г.Мілане 6-7 снежня 2018 г.

Было абмеркавана шырокае кола тэм беларуска-нарвежскіх адносін у палітычнай сферы, узаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый, у першую чаргу, у ААН. Падчас перагавораў разгледжаны таксама пытанні рэгіянальнага парадку дня, перспектывы супрацоўніцтва ў мэтах умацавання ядзернай бяспекі.

Бакі з задавальненнем канстатавалі пазітыўныя тэндэнцыі ў беларуска-нарвежскім гандлю і адзначылі яе ўзаемавыгадны і збалансаваны характар.

 русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы