30-01-2014
29-30 студзеня 2014 г. у рамках працоўнага візіта ў г.Брусэль намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына правяла шэраг сустрэч у Еўрапейскай камісіі (ЕК), Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (ЕСЗД) і Еўрапейскім парламенце (ЕП).
Цэнтральным элементам візіта стаў афіцыйны пачатак перамоваў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскай камісіяй па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. На сустрэчы з генеральным дырэктарам генеральнага дэпартамента ўнутраных спраў ЕК Стэфана Мансэрвізі былі ўзгоднены мадальнасці перамоваў, наступны раунд якіх адбудзецца ў сакавіку бягучага года ў г.Мінску.
Падчас сустрэч А.Купчыной з Еўрапейскім камісарам па пашырэннi і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і дырэктарам дэпартамента Расіі, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ ЕСЗД Гунарам Вігандам былі абмеркаваны перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу і практычнага ўзаемадзення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве» і тэхнічнае супрацоўніцтва. Дасягнуты таксама дамоўленасці аб пачатку кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі ў мэтах вызначэння найлепшай формы будучага супрацоўніцтва паміж Урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам у гэтай сферы ў адпаведнасці з параграфам 29 выніковай дэкларацыi Вільнюскага саміта «Усходняга партнёрства».
Адносіны Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім парламентам былі прадметам гутарак намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента Яцэкам Пратасевічам і кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмарэкам.