27-11-2018
27 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.
Падчас гутаркі суразмоўцы абмеркавалі праблематыку рэфармавання Сусветнай гандлёвай арганізацыі і ў гэтай сувязі пацвердзілі прынцыповую падтрымку абедзвюма краінамі адкрытай і справядлівай шматбаковай гандлёвай сістэмы, закліканай забяспечыць стабільнае і прадказальнае асяроддзе для міжнароднага гандлю. Беларускі і кітайскі дыпламаты пагадзіліся з тым, што ў кантэксце намаганняў па стварэнні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва вялікае значэнне набывае забеспячэнне ў рамках глабальнай гандлёвай сістэмы прынцыпу справядлівага развіцця і ў гэтым кантэксце – належнай павагі да інтарэсаў развітых краін і краін, якія развіваюцца, якія ўдзельнічаюць у шматбаковай гандлёвай сістэме. Цуй Цымін запэўніў у поўнай падтрымцы Кітаем Беларусі ў перагаворным працэсе па далучэнні да СГА.
А.Дапкюнас і Ц.Цымін таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі мерапрыемстваў па падвядзенні вынікаў Года турызму Беларусі ў Кітаі, якія маюць прайсці ў Беларусі 21-24 снежня 2018 г. Намеснік Міністра і Пасол адзначылі істотную актывізацыю беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння па пытаннях турызму на межрэгіянальным узроўні – паміж абласцямі Беларусі і правінцыямі Кітая – і мэтазгоднасць далейшых сумесных захадаў па спрыянні пашырэнню турыстычнага абмену паміж дзвюма краінамі.
русская версия English version