25-02-2019
ІА «БелаПАН»: Як Вы ацэньваеце рашэнне ЕС аб працягу зброевага эмбарга і абмежаванняў у дачыненні да чатырох асоб у Беларусі?
А.Глаза: Мы прынялі да ведама інфармацыю пра рашэнне ЕС. Нічога, акрамя шкадавання, яна не выклікае. Санкцыі з'яўляюцца перажыткам мінулага. Яны цалкам разыходзяцца з цяперашнім характарам адносін паміж Беларуссю і ЕС, якія становяцца ўсё больш змястоўнымі і канструктыўнымі.
Упэўнены, што прагматычнае і адкрытае супрацоўніцтва паміж намі рана ці позна перасіліць логіку санкцый, якія даказалі сваю неэфектыўнасць.
Беларусь са свайго боку гатова да паўнавартасных добрасуседскіх і партнёрскіх адносін з ЕС.