24 лістапада 2023 г. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам.
Адбыўся прадметны абмен думкамі па сітуацыі на Блізкім Усходзе, уключаючы праблематыку блізкаўсходняга ўрэгулявання. Выказана ўзаемная надзея на больш хуткую нармалізацыю сітуацыі у Сектары Газа.
Зроблены акцэнт на неабходнасці пошуку ўзаемапрымальнага рашэння ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і рашэннямі Генеральнай Асамблеі ААН для недапушчэння далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, росту ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў зоне палесціна-ізраільскага канфлікту і дасягнення міру паміж ізраільцянамі і палесцінцамі.
Сяргей Алейнік праінфармаваў А.М.аль-Мадбуха аб паслядоўнай пазіцыі Беларусі па блізкаўсходнім урэгуляванні, якую наша краіна прасоўвае на міжнародных пляцоўках і ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў. У прыватнасці, Міністр акцэнтаваў увагу Пасла на адзінай пазіцыі дзяржаў – членаў АДКБ аб неабходнасці спынення кровапраліцця і мірнага ўрэгулявання блізкаўсходняга канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі на аснове рэзалюцый ААН шляхам стварэння дзвюх дзяржаў для двух народаў.
Закранаючы актуальныя пытанні беларуска-палесцінскага парадку дня, субяседнікі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі для актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Палесцінай, нарошчвання міжведамасных кантактаў і пашырэння дагаворна-прававой базы.