24 ліпеня 2020 г. у н.п.Сілэнэ (Латвія) адбылася працоўная сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Міністры адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння дзвюх краін падчас пандэміі каранавірусу, пагадзіліся з неабходнасцю распрацоўкі сумесных мер па пераадоленню негатыўных эканамічных наступстваў абмежавальных мер.
Суразмоўцы таксама падрабязна спыніліся на дынаміцы ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС, перспектывах развіцця ініцыятывы Усходняга партнёрства, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міравога парадку дня.
У.Макей праінфармаваў латвійскага калегу пра ход падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.