26 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко быў прыняты Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікi Садырам Жапаравым з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў Кыргызстане.
Прэзідэнт падзякаваў Паслу за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін, актыўную працу ў якасці дуайена дыпламатычнага корпуса ў Кыргызскай Рэспубліцы.
Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, падкрэслена ўзаемная нацэленасць на развіццё прадуктыўнага міждзяржаўнага дыялогу.