Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d4216fe6a722ce27.html

Аб уступленні ў сілу Пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем

17 ліпеня 2018

17-07-2018

10 жніўня 2018 г. уступае ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў, падпісанае ў г.Цындао 10 чэрвеня 2018 г.

У адпаведнасці з Пагадненнем уладальнікі звычайных пашпартоў змогуць уязджаць, знаходзiцца, выязджаць або перамяшчацца транзітам па тэрыторыі дзяржавы іншага боку без візы на працягу тэрміну, які не перавышае 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе.

русская версия   English version