08-10-2018
8 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Уладзімірам Варанковым, які знаходзіцца ў г.Мінску для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху” ( 9-10 кастрычніка 2018 г.).
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства акцэнтаваў першачарговую і каардынуючую ролю ААН у глабальных контртэрарыстычных намаганнях. Міністр замежных спраў запэўніў намесніка Генеральнага сакратара ААН у поўнай падтрымцы беларускім бокам дзейнасці ААН і Контртэрарыстычнага кіравання Арганізацыі.
Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб далейшых канкрэтных перспектыўных напрамках ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і ААН па антытэрарыстычнай тэматыцы.