20-09-2019
19-20 верасня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылася арганізаваная МЗС сумесна з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў Мінску і Сакратарыятам Савета Еўропы канферэнцыя для дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь на тэму “Заключэнне, выкананне і тлумачэнне міжнародных дагавораў”.
У мерапрыемстве ўзялі удзел больш за 140 прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага корпуса, міжурадавых і недзяржаўных арганізацый, якія абмеркавалі новую рэдакцыя Закона аб міжнародных дагаворах і распрацаваныя МЗС Метадычныя рэкамендацыі па яго прымяненні. У якасці прыклада выкарыстоўваліся некаторыя міжнародныя дагаворы і іншыя дакументы Савета Еўропы.
Да канферэнцыі было прысвечана пашыранае пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры Міністэрстве замежных спраў. Дырэктар па прававых пытаннях і міжнароднаму публічнаму праву Савета Еўропы Йорг Палякевіч і заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Грыгорый Васілевіч выступілі па тэматыцы вяршэнства права.