05-09-2018
4 верасня 2018 г. беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам наведала г.Сеул (Рэспубліка Карэя) для ўдзелу ў пятым пасяджэнні Сумеснага камітэта Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя. У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі кіраўніцтва НАН Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, а таксама эксперты Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства прамысловасці.
Карэйскую дэлегацыю на пасяджэнні Сумеснага камітэта ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў па эканамічных пытаннях Юн Кан Хён.
Падчас пасяджэння бакі адзначылі неабходнасць вывядзення беларуска-карэйскіх кантактаў на новы ўзровень, падкрэслілі паспяховае ўзаемадзеянне дзвюх краін у галіне высокіх тэхналогій, у тым ліку ў кантэксце работы індустрыяльна-тэхнічных паркаў, дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва па перадачы вопыту развіцця сярэдняга і малога бізнэсу, а таксама ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, уключаючы распрацоўку сістэмы беспапяровага гандлю і развіццё іншых праектаў электроннага ўрада.
Беларускі бок пацвердзіў сваю зацікаўленасць да ўсталявання бязвізавага рэжыму з Рэспублікай Карэя на двухбаковай аснове.
Па выніках сустрэчы быў падпісан Пратакол пятага пасяджэння Сумеснага камітэта, у якім адлюстраваны асноўныя дамоўленасці. Наступнае пасяджэнне камітэта запланавана да правядзення ў г.Мінску.