05-10-2018
4 кастрычніка 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні, якія тычацца рэарганізацыі сістэмы развіцця, рэформаў сістэмы кіравання і кампанента міру і бяспекі ААН у кантэксце выканання Парадку дня — 2030.
Беларускім бокам выказана падтрымка ініцыятыў Генеральнага сакратара ААН “Моладзь-2030” і “Пакаленне без абмежаванняў”, закліканым дапамагчы маладым людзям забяспечыць якасную адукацыю і годную работу. Са свайго боку, А.Гутэрыш высока ацаніў актыўную работу Беларусі ў Арганізацыі, у прыватнасці па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і падтрыманні рэгіянальнай бяспекі.
Кіраўнік беларускага МЗС перадаў Генеральнаму сакратару ААН запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, а таксама прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў чэрвені 2019 года.
У рамках знаходжання ў ЗША адбылася сустрэча У.Макея з прэзідэнтам Сусветнага яўрэйскага кангрэса Рональдам Лаудэрам.
Бакі абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння і ўдзелу ў сумесных мерапрыемствах і праектах, стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін.
У.Макей запрасіў Сусветны яўрэйскі кангрэс прыняць удзел у Днях памяці з нагоды 75-годдзя ліквідацыі Мінскага гета, якія будуць праведзены ў г.Мінску 22-23 кастрычніка 2018 г.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сустрэўся таксама з дырэктарам Яўрэйскага музея г.Нью-Ёрка Клаўдзіяй Гулд.
У цэнтры ўвагі сустрэчы былі пытанні супрацоўніцтва паміж беларускімі музеямі і Яўрэйскім музеем г.Нью-Ёрка. Суразмоўцы сышліся ў меркаванні аб неабходнасці ўмацавання культурнага ўзаемадзеяння паміж краінамі.
У рамках наведвання музея беларускі дыпламат азнаёміўся з выставай работ мастакоў-авангардыстаў віцебскай школы “Шагал, Лісіцкі, Малевіч”, якая ўключае шэраг твораў, прадстаўленых музеямі Мінска і Віцебска.