22-06-2018
22 чэрвеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Рэспубліцы Беларусь Лінай Салім Моазам з нагоды ўручэння ёю копій даверчых лістоў.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах і адзначылі неабходнасць істотнага нарошчвання двухбаковага тавараабароту і актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі профільных працоўных груп у абласцях прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і адукацыі.

Асобнай тэмай абмеркавання стаў ход падрыхтоўкі двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку прымеркаваных да 25-гадовага юбілею з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам ў лютым 2019 года.
