08-11-2018
8 лістапада 2018 г. у г.Мінску Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з намеснікам Генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) Аланам Вулфам і дырэктарам Дэпартамента далучаючыхся краін Сакратарыята СГА Майкай Ашыкавай.
Падчас сустрэчы А.Еўдачэнка пацвердзіў імкненне нашай краіны стаць паўнапраўным членам Арганізацыі і інфармаваў прадстаўнікоў дэлегацыі СГА аб мэтанакіраванай рабоце на гэтым кірунку.
Бакі абмяняліся думкамі аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў кантэксце далучэння да СГА з улікам удзелу нашай краіны ў ЕАЭС.