26-07-2019
26 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у Беларусі Аляксандрам Піваварскім.
Падчас сустрэчы Міністр падкрэсліў стратэгічны характар супрацоўніцтва Беларусі з ЕБРР, высокі ўзровень двухбаковых кантактаў з кіраўніцтвам Банка, а таксама запэўніў у падтрымцы беларускім бокам сумесных узаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах эканомікі.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ЕБРР, ход рэалізацыі ключавых праектаў, уключаючы праекты па мадэрнізацыі інфраструктуры, прыцягненню стратэгічных інвестараў на беларускія прадпрыемствы рэальнага сектара і ў дзяржаўныя банкі, удасканаленні сістэмы кіравання прадпрыемствамі і павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці нашай краіны.