12-02-2018
12 лютага 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з кіраўніком ірландскай дабрачыннай арганізацыі “Chernobyl Children's Project International” Эдзі Роўч, якая аказвае гуманітарную дапамогу і падтрымку беларускім дзецям і інвалідам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў далейшага пашырэння дзейнасці арганізацыі ў Беларусі, уключаючы перспектыўныя праекты сацыяльнай накіраванасці для выхаванцаў “Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця”, аказання сацыяльнай дапамогі сем'ям з Мінска і Гомеля, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама магчымага ўключэння ірландскай арганізацыі ў мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў штаб-кватэры ААН у красавіку 2018 года з нагоды Міжнароднага дня памяці чарнобыльскай катастрофы.
Дасягнута дамоўленасць падтрымліваць блізкі кантакт паміж Міністэрствам замежных спраў і дабрачыннай арганізацыяй “Chernobyl Children's Project International”.