20 жніўня 2020 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Эстоніі Урмасам Рейнсалу.
Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, перспектывы далейшага ўзаемадзеяння на двухбаковым і шматбаковым узроўнях.
У.Рейнсалу праінфармаваў аб падыходах Еўрапейскага саюза ў ацэнках сітуацыі, якая склалася ў Беларусі.
Беларускім бокам указана на недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і відавочнай падтрымкі, у тым ліку фінансавай, нейкіх асобных актараў.
У.Макей заклікаў аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю і грунтавацца на розных крыніцах інфармацыі.