26-03-2018
26 сакавіка 2018 г. у рамках рабочай паездкі ў Ірак прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку Андрэя Савіных з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Ірак Ібрахімам аль-Джафарі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-ірацкага ўзаемадзеяння, а таксама ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Іраке. Быў таксама перададзены консульскі патэнт Ганаровага консула ў г.Багдаде Маджыда Аль-Каісі.
Адбылася сустрэча А.Савіных з Міністрам аховы здароўя Ірака Адылей Хамуд Хусейн Аль-Абудзі, падчас якой разгледжаны пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у сферы аховы здароўя і далейшай інтэнсіфікацыі паставак фармацэўтычнай прадукцыі на ірацкі рынак.
У рамках удзелу ў круглым стале з кіраўнікамі гандлёва-прамысловых палат гг.Багдада і Кербела Пасол Беларусі праінфармаваў аб экспартных магчымасцях нашай краіны ў кантэксце маючых адбыцца візітаў прадстаўнікоў дзелавых колаў Ірака ў Беларусь.