02-11-2018
2 лістапада 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу са Спецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па пытанні аб гвалце ў адносінах да дзяцей Мартай Сантуш Паіш.
У.Макей азнаёміў спецпрадстаўніка з прыярытэтамі Рэспублікі Беларусь у галіне аховы дзяцінства і беларускімі ініцыятывамі ў ААН па супрацьдзеянні гвалту.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў зацікаўленасць нашай краіны ў распрацоўцы на глабальным узроўні дзейсных падыходаў да барацьбы з кіберзлачыннасцю для абароны дзяцей. У гэтым кантэксце Беларусь мае намер прадставіць новую рэзалюцыю ў ААН, надаўшы асаблівую ўвагу развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства і ўключэнню ў працэсы прафілактыкі кіберзлачынстваў у дачыненні да дзяцей не толькі спецыялістаў праваахоўных органаў, але і прадстаўнікоў навуковых колаў, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, а таксама настаўнікаў і бацькоў.
Спецпрадстаўнік Генеральнага сакратара высока ацаніла ініцыятывы Беларусі і выказала гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з нашай краінай па іх рэалізацыі.
У рамках свайго першага візіту ў Беларусь М.Паіш 1 лістапада 2018 г. тамсама прыняла ўдзел у круглым стале “Супрацьдзеянне злачынствам у дачыненні да дзяцей у сетцы Інтэрнэт: лепшы сусветны вопыт”.