09-10-2019
8 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслаў Бяскосты ўручыў копіі даверчых лістоў Намесніку Старшыні Кабінета Міністраў – Міністру замежных спраў Туркменістана Рашыду Мярэдаву.
У ходзе размовы бакі адзначылі высокі ўзровень беларуска-туркменскага ўзаемадзеяння ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках, а таксама абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.
Па выніках сустрэчы суразмоўцы выказалі ўзаемны намер актыўна садзейнічаць далейшаму развіццю канструктыўных і сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі.