Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a7f28c6b222b4e96.html

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў пасяджэнні СМЗС АДКБ

11 чэрвеня 2018

11-06-2018

11 чэрвеня 2018 г. у г.Алматы (Рэспубліка Казахстан) беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

А.Дапкюнас прадставіў на пасяджэнні пазіцыю Беларусі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, выказаўшы шэраг прапаноў аб шляхах удасканалення каардынацыі дзейнасці і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў краін АДКБ па асноўных тэмах міжнароднага парадку дня.

Па выніках пасяджэння была прынята Заява Савета міністраў замежных спраў АДКБ ”Аб сітуацыі вакол Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці”, а таксама падпісаны шэраг рашэнняў па пытаннях дзейнасці Арганізацыі.

русская версия   English version