7 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Зімбабвэ Ігар Маршалаў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі адносна міжнароднага парадку дня, абмеркавалі ход рэалізацыі супольных праектаў і перспектывы далейшага паглыблення беларуска-зімбабвійскай супрацы, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і прамысловай кааперацыі. Закранулі пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў г.Харарэ першага пасяджэння Сумеснай сталай камісіі па супрацы паміж Беларуссю і Зімбабвэ.
Прэзідэнт Э.Мнангагва пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам.