20 жніўня 2020 г. па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з намеснікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам.
Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю, якая склалася пасля выбараў у Беларусі, таксама абмяняліся меркаваннямі адносна перспектыў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння.
Міністр падзякаваў амерыканскаму боку за нязменную падтрымку суверэнітэта і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.