Пытанне:
Просьба пракаментаваць вынікі адбыўшыхся ў нядзелю выбараў ва Украіне і магчымыя, на думку МЗС, змены ў знешняй палітыцы Украіны да Беларусі.
Адказ:
На Беларусі з павагай ставяцца да выбару ўкраінскага народу. Мы не бачым прычын да змянення знешняй палітыкі Беларусі і Украіны ў адносінах адзін да аднаго. Мы лічым, што нашыя знешнепалітычныя кантакты будуць мець перспектыву далейшага паляпшэння. Так і павінна быць у адносінах паміж суседнімі краінамі.
Мы мяркуем, што паміж нашымі парламентамі будзе працягвацца развіццё паўнацэннага супрацоўніцтва.