В Беларусь без визы

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі П.П.Латушкі на пытанне беларускіх СМІ аб выніках парламенцкіх выбараў ва Украіне

Пытанне:

Просьба пракаментаваць вынікі адбыўшыхся ў нядзелю выбараў ва Украіне і магчымыя, на думку МЗС, змены ў знешняй палітыцы Украіны да Беларусі.

Адказ:

На Беларусі з павагай ставяцца да выбару ўкраінскага народу. Мы не бачым прычын да змянення знешняй палітыкі Беларусі і Украіны ў адносінах адзін да аднаго. Мы лічым, што нашыя знешнепалітычныя кантакты будуць мець перспектыву далейшага паляпшэння. Так і павінна быць у адносінах паміж суседнімі краінамі.

Мы мяркуем, што паміж нашымі парламентамі будзе працягвацца развіццё паўнацэннага супрацоўніцтва.