19-09-2018
19 верасня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Буркіна-Фасо ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Антуанам Самдой.
Суразмоўцы абмеркавалі ход падрыхтоўкі міжурадавага рамачнага пагаднення аб супрацоўніцтве і шэрагу двухбаковых пагадненняў аб узаемадзеянні ў галіне сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій і адукацыі.
Бакі разгледзелі магчымы графік двухбаковых кантактаў на высокім узроўні і перспектывы наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх дзяржаў.
Асаблівая ўвага нададзена аднаўленню прапрацоўкі паставак у Буркіна-Фасо беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і садзейнічанню больш актыўным прамым кантактам дзелавых колаў Беларусі і Буркіна-Фасо.
Намеснік Міністра і Пасол таксама абмяняліся інфармацыяй аб магчымасцях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый.