23-05-2018
22 мая 2018 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў прыняў удзел у адкрытай дыскусіі Рады Бяспекі ААН, прысвечанай тэматыцы абароны мірнага насельніцтва ва ўмовах узброеных канфліктаў.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні павышэння эфектыўнасці міжнародных намаганняў пад эгідай ААН, накіраваных на забеспячэнне бяспекі грамадзянскіх асоб, якія з'яўляюцца ахвярамі ваеннага супрацьстаяння.
Беларусь выступіла з каментарамі аб неабходнасці ліквідацыі першапрычын, якія вядуць да пакут мірнага насельніцтва, і звярнула ўвагу на свой унёсак ва ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў, уключаючы супрацьстаянне на паўднёвым усходзе Украіны.