26-04-2019
25 красавіка 2019 г. у г.Жытоміре адбылося першае пасяджэнне беларуска-ўкраінскай рабочай групы па пытаннях міжрэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, створанай па выніках сустрэчы ў кастрычніку 2018 года Міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, украінскую — намеснік Міністра рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Тарас Такарскій.
У склад групы з беларускага боку ўвайшлі таксама прадстаўнікі МЗС, мясцовых органаў улады, пагранічных і мытных службаў, БелГПП, грамадскіх структур.
На пасяджэнні абмеркаваны ход падрыхтоўкі да другога Форуму рэгіёнаў дзвюх краін, правядзенне якога запланавана на кастрычнік 2019 г. у г.Жытоміре.
Разгледжаны таксама пытанні функцыянавання пунктаў пропуску на беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.