19-04-2018
19 красавіка 2018 г. у г.Кішынёве адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова Тудорам Ульянаўскім.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйных сферах, уключаючы перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва, аховы здароўя, а таксама пытанні гуманітарнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць працягнуць цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.